Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Госпадзе Божа Ізраілеў! праведны Ты. Бо мы ацалелі да гэтага дня; і вось мы ў беззаконьнях нашых перад абліччам Тваім, хоць пасьля гэтага не належала б нам стаяць перад абліччам Тваім. Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх. Але я да ‹сяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам. Чаму беззаконныя жывуць, дасягаюць старасьці, ды і сілаю моцныя? Дзеці іхнія зь імі перад абліччам ў іх, і ўнукі іхнія перад вачыма ў іх. Дамы іхнія ўбясьпечаны ад страху, і няма жазла Божага на іх. Бык іхні апладняе і ня выкідае, карова іхняя зачынае, і ня скідае. Як статак, выпускаюць яны малечу сваю, і дзеці іхнія скачуць. Усклікаюць пад тымпан і цытру і весяляцца пад жалейку; бавяць дні свае ў шчасьці і імгненна сыходзяць у апраметную. А тым часам яны кажуць Богу: адыдзі ад нас, ня хочам мы ведаць шляхоў Тваіх! што нам Усеўладны, каб слугаваць Яму? і якая карысьць хінуцца да Яго? няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду; няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, — і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю; У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц: ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі; упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл; цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць; і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; бо вызваліць ён убогага, што галосіць, і прыгнечанага, што дапамогі ня мае, толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам. Як клетка, напоўненая птушкамі, дамы іх поўныя падману, праз гэта яны і ўзвысіліся і разбагацелі, зрабіліся тоўстыя, тлустыя, пераступілі нават усякую меру ў зьле, не разьбіраюць судовых спраў, спраў сірочых; дабрашчасьцяцца, і справядлівай справе ўбогіх не даюць суду. Але, Госпадзе Саваофе, Судзьдзя справядлівы, выпрабавальнік сэрца і нутробы! дай пабачыць мне помсту Тваю над імі, бо Табе даверыў я справу маю. І перадам усё багацьце гэтага горада і ўвесь набытак яго і ўсе каштоўнасьці яго, і ўсе скарбы цароў Юдэйскіх аддам у рукі іх, і зрабуюць іх і возьмуць і адправяць іх у Вавілон. Але са мною Гасподзь, як моцны ваяр; таму перасьледнікі мае спатыкнуцца і не адолеюць; моцна спаганьбяцца, бо рабілі неразумна; паганьбеньне будзе вечнае, ніколі не забудзецца. Чыстым вачам Тваім неўласьціва глядзець на зладзействы, і глядзець на ўціскі Ты ня можаш. Дзеля чаго ж Ты глядзіш на зладзеяў, і маўчыш, калі бязбожнік паглынае таго, хто праведнейшы за яго, І сёньня мы лічым пагардлівых шчасьлівымі: лепей уладжваюцца тыя, якія робяць беззаконна, і хоць спакушаюць Бога, але застаюцца цэлыя.
Выбор основного перевода