Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Гасподзь Майсею: вось, ты спачнеш з бацькамі тваімі, і пачне народ гэты аблудна хадзіць сьледам за чужымі багамі той зямлі, у якую ён уступае, і пакіне Мяне, і парушыць запавет Мой, які я пастанавіў зь ім; бо Я ўвяду іх у зямлю добрую, як Я прысягаўся бацькам іхнім, дзе цячэ малако і мёд, і яны будуць есьці і наядацца, і атлусьцеюць, і павернуцца да іншых багоў, і слугавацьмуць ім, а Мяне адкінуць і парушаць запавет Мой; тады сыны Ізраілевыя пачалі рабіць ліхое перад вачыма Госпада і пачалі служыць Ваалам; пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай і павярнуліся да іншых багоў, багоў народаў, што атачалі іх, і пачалі пакланяцца ім, і разгневалі Госпада; пакінулі Госпада і пачалі служыць Ваалу і Астартам. Шкадую, што паставіў Я Саўла царом, бо ён адвярнуўся ад Мяне і слова Майго ня выканаў. І засмуціўся Самуіл і заклікаў Госпада цэлую ноч. Гасподзь сказаў мне ў дні Ёсіі цара: ці бачыў ты, што рабіла адступніца, дачка Ізраіля? Яна хадзіла на кожную высокую гару і пад кожнае галінастае дрэва, і там распусьнічала. І пасьля таго, як яна ўсё гэта рабіла, Я казаў: вярніся да Мяне; але яна не вярнулася; і бачыла гэта вераломная сястра яе Юдэя. І Я бачыў, што, калі за ўсе пералюбныя ўчынкі адступніцы, дачкі Ізраіля, Я адпусьціў яе і даў ёй разводны ліст, вераломная сястра яе, Юдэя, не збаялася, а пайшла і сама распусьнічала. І адкрытым блудадзействам яна апаганіла зямлю, і пералюбнічала з каменем і дрэвам. Але пры ўсім гэтым вераломная сястра яе Юдэя не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам сваім, а толькі на блізір, кажа Гасподзь. І сказаў мне Гасподзь: адступніца, дачка Ізраілева, аказалася з большаю праўдаю, чым вераломная Юдэя. але яны ня слухаліся Мяне і не прыхілілі вуха, а зжарсьцьвілі карак свой, рабілі горш за бацькоў сваіх. Гэты нягодны народ, які ня хоча слухаць слоў Маіх, жыве паводле ўпартасьці сэрца свайго і ходзіць па сьледзе іншых багоў, каб служыць ім і пакланяцца ім, будзе як гэты пояс, які ні на што не прыдатны. І казаў Я сынам іхнім у пустыні: не хадзеце паводле правілаў бацькоў вашых і ня трымайцеся пастановаў іхніх і не апаганьвайце сябе ідаламі іхнімі.
Выбор основного перевода