Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
І пайшлі хаваць яе, і не знайшлі ад яе нічога, апрача чэрапа, і ног, і кісьцяў рук. Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава? Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі? Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна з царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні, ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам; ці, як выкідзень пахаваны, не існаваў бы я, як немаўляты, якія сьвятла не пабачылі. Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя. Там вязьні цешацца спакоем і ня чуюць крыкаў наглядчыка. Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго. Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыцьцё засмучаным душою, якія чакаюць сьмерці, і няма яе, якія выкапалі б яе ахвотней, чым скарб. Узрадаваліся б да захапленьня, захапіліся б, што знайшлі магілу? Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам? Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада, бо жудаснае, чаго я жахаўся, тое і напаткала мяне; і чаго я баяўся, тое і прыйшло да мяне. Няма мне міру, няма спакою, няма радасьці: спасьцігла няшчасьце. І прызнаў я шчасьлівымі мёртвых, якія памерлі даўно, больш, чым жывых, што дагэтуль жывуць; а шчасьлівейшы той за абодвух, хто яшчэ не радзіўся, хто ня бачыў яшчэ ліхадзействаў, якія пад сонцам вядуцца. А той, хоць пражыў бы дзьве тысячы год і не насыціўся б дабром, ці ж не ў адно і тое месца ідзе? а ты пакінуты за магільніцай сваёй, як пагарджаная галіна, як вопратка забітых, працятых мечам, якіх апускаюць у каменны дол, ты, як здрасаваны труп, не зьяднаешся зь імі ў магіле; бо ты зьнішчыў зямлю тваю, забіў народ твой; навекі ня ўспомніцца племя ліхадзеяў. і раскідаюць іх перад сонцам і месяцам і перад усім войскам нябесным, якіх яны любілі і якім служылі і сьледам за якімі хадзілі, якіх шукалі і якім пакланяліся; ня прыбяруць іх і не пахаваюць: яны будуць гноем на зямлі. Пракляты дзень, у які я нарадзіўся; дзень, у які нарадзіла мяне маці мая, хай ня будзе дабраславёны! Выкляты чалавек, які прынёс вестку бацьку майму і сказаў: «у цябе нарадзіўся сын» і тым вельмі парадаваў яго. І хай будзе з тым чалавекам, як з гарадамі, якія разбурыў Гасподзь і не пашкадаваў; хай чуе ён раніцай енк і аполудні галашэньне, за тое, што ён не забіў мяне ў самай нутрыне — так, каб маці мая была мне труною, і чэрава яе заставалася вечна цяжарнае. Навошта я выйшаў з нутрыны, каб бачыць працу і скрухі, і каб дні мае зьніклі ў няславе? Асьліным пахаваньнем будзе ён пахаваны: выцягнуць яго і кінуць далёка за брамы Ерусаліма.
Выбор основного перевода