Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Эклезіяст
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць; Гасподзь даў мудрасьць Саламону, як абяцаў яму. І быў мір паміж Хірамам і Саламонам, і яны заключылі паміж сабою ўгоду. Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды — засмучэньне маці ягонай. Слова Эклезіяста, сына Давідавага, цара ў Ерусаліме. Я, Эклезіяст, быў царом над Ізраілем у Ерусаліме. І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё, што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім. Я ўсе дзеі пабачыў, якія пад сонцам чыняцца, і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам! Крывое ня выпрастаецца, і чаго няма, таго нельга зьлічыць. Гаварыў я з сэрцам маім і сказаў: вось, узьвялічыўся я і здабыў мудрасьці болей за ўсіх, што былі да мяне над Ерусалімам, і сэрца маё шмат нагледзела мудрасьці ўсякай і ведаў. І паклаў я на сэрца помысел мой, каб мудрасьць уведаць, спасьцігнуць шаленства і неразумнасьць; спазнаў, што і гэта — пагоня за ветрам. Бо пры многасьці мудрасьці множыцца й скруха; і хто памнажае спазнаньне, той памнажае і боль.
Эклезіяст
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Выбор основного перевода