Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
У чатырыста васьмідзясятым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай, на чацьвёртым годзе цараваньня Саламона над Ізраілем, у месяцы Зіф, які ёсьць другі месяц, пачаў ён будаваць храм Госпаду. І пабудаваў Саламон храм і закончыў яго. Сапраўды, ці ж Богу жыць на зямлі? Неба і неба нябёсаў не ўмяшчаюць Цябе, тым меней гэты храм, які я пабудаваў; І пачаў Саламон будаваць дом Гасподні ў Ерусаліме на гары Морыя, якая ўказана была Давіду, бацьку ягонаму, на месцы, якое падрыхтваў Давід, на гумне Орны Евусэяніна. І закончылася ўся праца, якую вёў Саламон для дома Гасподняга. І прынёс Саламон пасьвечанае Давідам, бацькам ягоным, і срэбра і золата і ўсе рэчы аддаў у скарбніцы дома Божага. а я пабудаваў дом у жытлішчы Табе, месца для вечнага Твайго быцьця. І стрымаў Гасподзь слова Сваё, якое сказаў: я ўступіў на месца Давіда, бацкі майго, і сеў на троне Ізраілевым, як сказаў Гасподзь, і пабудаваў дом імя Госпада Бога Ізраілевага.
Выбор основного перевода