Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І, прыступіўшы, Ісус сказаў ім: дадзена Мне ўсякая ўлада на небе і на зямлі: дык ідзеце, навучайце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца і Сына і Сьвятога Духа, вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку. Амін. якія казалі, што Гасподзь сапраўды ўваскрэс і зьявіўся Сымону. Калі яны казалі пра гэта, Сам Ісус стаў сярод іх і сказаў ім: мір вам. Яны, сумеўшыся і спалохаўшыся, падумалі, што бачаць духа; але Ён сказаў ім: што бянтэжыцеся, і навошта такія думкі ўваходзяць у сэрцы вашыя? Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае; гэта — Я сам; дакранецеся да Мяне і разгледзьце; бо дух ня мае плоці і касьцей, як бачыце ў Мяне. І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі. А калі яны ад радасьці яшчэ ня верылі і дзіваваліся, Ён сказаў ім: ці ёсць у вас тут якая ежа? Яны падалі Яму частку печанай рыбы і сотавага мёду. А Суцешнік, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам усё, што Я казаў вам. Мір пакідаю вам, мір Мой даю вам: ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Хай не бянтэжыцца сэрца ваша і хай не застрашыцца. А Ісус сказаў ім другі раз: мір вам! як паслаў Мяне Айцец, так і Я пасылаю вас. Сказаўшы гэта, дзьмухнуў, і кажа ім: прымеце Духа Сьвятога: каму даруеце грахі, таму даруюцца: на кім пакінеце, на тым застануцца. і што зьявіўся Кіфу, потым дванаццаці; потым зьявіўся больш чым пяці сотням братоў у адзін час, зь якіх большая частка дагэтуль жывуць, а некаторыя і спачылі; потым зьявіўся Якаву, таксама ўсім апосталам;
Выбор основного перевода