Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
А дванаццацёх апосталаў імёны вось такія: першы Сымон, якога называюць Пятром, і Андрэй, брат ягоны, Якаў Зевядзееў і Ян, брат ягоны. Піліп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якаў Алфееў і Леўвей, празваны Тадэем, Сымон Кананіт і Юда Іскарыёт, які і здрадзіў Яму. паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр; Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, «сыны громавыя»; Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго. Сымона, якога назваў Пятрам, і Андрэя, брата ягонага, Якава і Яна, Піліпа і Барталамея, Мацьвея і Тамаша, Якава Алфеевага і Сымона, называнага Зілотам, Юду Якаўлевага і Юду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам. І вывеў іх вонкі з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх. І калі дабраславіў іх, пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба. Яны пакланіліся яму і вярнуліся ў Ерусалім зь вялікаю радасьцю, і былі заўсёды ў храме, славячы і дабраслаўляючы Бога. Амін.
Выбор основного перевода