Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
І сказаў яму Давід: ня бойся: я зраблю табе ласку дзеля бацькі твайго Ёнатана і вярну табе ўсе палеткі Саўлавыя, бацькі твайго, і ты заўсёды будзеш есьці хлеб за маім сталом. і сказаў Сіва цару: усё, што загадвае гаспадар мой цар рабу свайму, выканае раб твой. Мэмфівастэй еў за сталом Давіда, як адзін з сыноў цара. І жыў Мэмфівастэй у Ерусаліме, бо ён еў заўсёды за царскім сталом. Ён быў кульгавы на абедзьве нагі. І тысяча чалавек зь Веньямініцянаў зь ім, і Сіва, слуга дома Саўлавага, зь пятнаццацьцю сынамі сваімі і дваццацьцю рабамі сваімі; і перайшлі яны Ярдан перад абліччам цара. хоць увесь дом бацькі майго быў варты сьмерці перад гаспадаром царом маім, але ты пасадзіў раба твайго сярод бяседнікаў за сталом тваім; якое ж я маю права скардзіцца яшчэ перад царом?
Другая Царстваў
Выбор основного перевода