Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Другая Царстваў
Параллельные места
І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая; і ўчора і заўчора, калі яшчэ Саўл быў царом, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля, і Гасподзь Бог твой сказаў табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыр народу Майго Ізраіля. І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраілевыя да цара ў Хэўрон, і заключыў зь імі Давід запавет у Хэўроне перад абліччам Гасподнім: і яны памазалі Давіда ў цара над Ізраілем, па слове Гасподнім, праз Самуіла. А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц. Вы браты мае, косьці мае і цела маё — вы; навошта хочаце вы быць апошнімі ў вяртаньні цара ў дом ягоны? І Амэсаю скажэце: ці ня косьць мая і цела маё — ты? Хай тое і тое зробіць са мною Бог і яшчэ болей зробіць, калі ты ня будзеш ваеначальнікам пры мне, замест Ёава, назаўсёды!
Другая Царстваў
Выбор основного перевода