Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Гасподзь сьмерціць і ажыўляе, зводзіць у апраметную і выводзіць; Цар Ізраільскі, прачытаўшы ліст, падраў вопратку на сабе і сказаў: хіба Я Бог, каб усьмерчваць і ажыўляць, што ён пасылае да мяне, каб я зьняў з чалавека праказу ягоную? вось, цяпер ведайце і глядзеце, што ён шукае зачэпкі варагаваць супроць мяне. бо Ён спрычыняе раны і Сам перавязвае іх; Ён б'е, і Ягоныя ж рукі ацаляюць. Хто зрабіў і зьдзейсьніў гэта? Той, Хто ад пачатку выклікае роды; Я — Гасподзь першы, і ў апошніх — Я такі самы. ад пачатку дзён Я — Той Самы, і ніхто не ўратуе ад рукі Маёй; Я зраблю, і хто адменіць гэта? Ня бойцеся і не палохайцеся: ці не здавён Я абвясьціў табе і прадказаў? І вы — Мае сьведкі. Ці ёсьць Бог апрача Мяне? няма, іншай цьвярдыні ніякай ня ведаю. Я — Гасподзь, і няма іншага; няма Бога, апрача Мяне; Я аперазаў цябе, хоць ты і ня ведаў Мяне, У скрусе сваёй яны з раньняга рана будуць шукаць Мяне і казаць: хадзем і вернемся да Госпада! бо Ён параніў — і Ён ацаліць нас, уразіў — і перавяжа нашыя раны;
Выбор основного перевода