Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Пасьля слоў маіх ужо не разважалі; мова мая капала на іх. Чакалі мяне, як дажджу, і, як дажджу позьняму, разьзяўлялі вусны свае. На Цябе апіраўся я быў ад улоньня; Ты вывеў мяне з чэрава маці маёй; Табе хвала мая ня спыніцца. Як дождж і сьнег зыходзяць зь неба і туды не вяртаюцца, а напойваюць зямлю і робяць яе здольнаю радзіць і вырошчваць, каб яна давала насеньне таму, хто сее, і хлеб таму, хто есьць, так і слова Маё, якое зыходзіць з вуснаў Маіх, — яно не вяртаецца да Мяне марным, а выконвае тое, што Мне заўгодна, і зьдзяйсьняе тое, на што Я паслаў яго. І будзе астатак Якава сярод многіх народаў як раса ад Госпада, як зьліва на траву, і ён ня будзе залежаць ад чалавека і пакладацца на сыноў Адамавых.
Выбор основного перевода