Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі хто возьме жонку, і ўвойдзе да яе, і ўзьненавідзіць яе, і будзе ўзводзіць на яе заганныя паклёпы, і пусьціць пра яе благія чуткі, і скажа: «я ўзяў гэтую жонку, і ўвайшоў да яе, і не знайшоў у яе дзявоцкасьці», дык бацька дзяўчыны і маці яе няхай возьмуць і вынесуць знакі дзявоцкасьці дзяўчыны да старэйшынаў горада, да брамы; і бацька дзяўчыны скажа старэйшынам: дачку маю я аддаў за жонку гэтаму чалавеку, і ён зьненавідзеў яе, і вось, ён узводзіць на яе заганныя паклёпы, кажучы: «я не знайшоў у дачкі тваёй дзявоцкасьці»; але вось знакі дзявоцкасьці дачкі маёй. І расьсцелюць вопратку перад старэйшынамі горада. Тады старэйшыны таго горада няхай возьмуць мужа і пакараюць яго, і накладуць на яго сто сікляў срэбра пені і аддадуць бацьку дзяўчыны за тое, што ён пусьціў благую чутку пра дзяўчыну Ізраільскую; а яна няхай застанецца ягонай жонкай, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю праз усё жыцьцё сваё. Калі ж сказана будзе слушна, і ня знойдзецца дзявоцкасьці ў дзяўчыны, дык дзяўчыну няхай прывядуць да дзьвярэй дома бацькі яе, і жыхары горада яе паб'юць яе камянямі да сьмерці, бо яна зрабіла вартае сораму сярод Ізраіля, калі блудадзеяла ў доме ў бацькі свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе. Сказана таксама, што, калі хто разьвядзецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй разводны ліст. Яны кажуць Яму: як жа Майсей запаведаў даваць разводны ліст і разводзіцца зь ёю? Яны сказалі: Майсей дазволіў пісаць разводны ліст і разводзіцца. Кожны, хто разводзіцца з жонкай сваёю і жэніцца зь іншаю, чыніць пералюб; і кожны, хто жэніцца з разьведзенай з мужам, чыніць пералюб. А тым, што пабралі шлюб, ня я загадваю, а Гасподзь: жонцы не разводзіцца з мужам, а як разьвядзецца, хай застаецца незамужняя, альбо замірыцца з мужам сваім, — а муж няхай не пакідае жонкі сваёй. А астатнім я кажу, а не Гасподзь: калі каторы брат мае жонку няверніцу, і яна згодная жыць зь ім, дык ён не павінен пакідаць яе; і жонка, якая мае мужа няверніка, і ён згодзен жыць зь ёю, не павінна пакідаць яго. Бо няверуючы муж асьвячаецца жонкаю (верніцай), і жонка няверуючая асьвячаецца мужам (вернікам); інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер сьвятыя. Калі ж нявернік хоча разьвесьціся, хай разводзіцца; брат або сястра ў такім разе ня зьвязаныя; да міру заклікаў нас Гасподзь.
Выбор основного перевода