7
І бачыў я, як ён, дабегшы да барана, раз'ятрыўся на яго і ўдарыў барана і зламаў яму рогі; і ня стала сілы ў барана ўстояць супроць яго, і той паваліў яго на зямлю і патаптаў яго, і ня было нікога, хто мог бы адратаваць барана ад яго.
Пасьля бачыў я ў начных уявах, і вось — зьвер чацьвёрты, страшэнны і жудасны і бязь меры моцны; у яго — вялікія жалезныя зубы; ён пажырае і трушчыць, а рэшту топча нагамі; ён адрозьніваўся ад усіх ранейшых зьвяроў, і дзесяць рагоў было ў яго.
І раз'ятрыцца паўднёвы цар і выступіць, уступіць у бойку зь ім, царом паўночным, і выставіць вялікае войска, і аддадзена будзе войска ў рукі яго.