Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Данііл
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Параллельные места
а хто будзе есьці якую-небудзь кроў, зьнішчыцца душа тая з народу свайго. усе жывёлы паўзуны, крылатыя, якія ходзяць на чатырох нагах, паганыя вам; і кожны, хто возьме труп іхні, павінен абмыць вопратку сваю і нячысты будзе да вечара. якія елі тлушч ад ахвяраў іхніх і пілі віно паліваньняў іхніх? няхай яны паўстануць і дапамогуць вам, няхай будуць ім покрывам! І сказаў Гасподзь: так сыны Ізраілевыя будуць есьці нячысты хлеб свой сярод тых народаў, да якіх Я выганю іх. Ня будуць яны жыць на зямлі Гасподняй: Яфрэм вернецца ў Егіпет, і ў Асірыі будуць есьці нячыстае. Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае. Хто думае, што ён ведае нешта, той нічога яшчэ ня ведае так, як трэба ведаць; а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго. І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага. Не; але што язычнікі, калі прыносяць ахвяры, дык прыносяць дэманам, а ня Богу; але я не хачу, каб вы былі ў супольнасьці з дэманамі. Ня можаце піць чару Гасподнюю і чару дэманскую; ня можаце быць супольнікамі ў гасьціне Гасподняй і ў гасьціне дэманскай.
Данііл
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12
Выбор основного перевода