Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16
Параллельные места
Удабраволься, Госпадзе, выбавіць мяне; Госпадзе! пасьпяшайся на дапамогу мне. Кніга роду Ісуса Хрыста, сына Давідавага, сына Абрагамавага. Абрагам спарадзіў Ісака, Ісак спарадзіў Якава, Якаў спарадзіў Юду і братоў ягоных; Юда спарадзіў Фарэса і Зару ад Тамары; Фарэс спарадзіў Эсрома; Эсром спарадзіў Арама; Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона; Наасон спарадзіў Салмона; Салмон спарадзіў Ваоза ад Рахавы; Ваоз спарадзіў Авіда ад Руты; Авід спарадзіў Ясея; Ясей спарадзіў Давіда цара; Давід цар спарадзіў Саламона ад былой жонкі Урыевай; Саламон спарадзіў Раваама; Раваам спарадзіў Авію; Авія спарадзіў Асу; Аса спарадзіў Ёсафата; Ёсафат спарадзіў Ярама; Ярам спарадзіў Азію; Азія спарадзіў Ёатама; Ёатам спарадзіў Ёзэкію; Ёзэкія спарадзіў Манасію; Манасія спарадзіў Амона; Амон спарадзіў Ёсію; Ёсія спарадзіў Ёакіма; Ёакім спарадзіў Еханію і братоў яго, пад час высяленьня вавілонскага. Пасьля ж высяленьня вавілонскага Еханія спарадзіў Салатыіля; Салатыіль спарадзіў Зарававеля; Зарававель спарадзіў Авіуда; Авіуд спарадзіў Эліякіма; Эліякім спарадзіў Азора; Азор спарадзіў Садока; Садок спарадзіў Ахіма; Ахім спарадзіў Эліуда; Эліуд спарадзіў Элеазара; Элеазар спарадзіў Матана; Матан спарадзіў Якава; Якаў спарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад Якой нарадзіўся Ісус, Якога называюць Хрыстос. Ісус, пачынаючы Сваё служэньне, быў гадоў трыццаці, і быў, як думалі, сын Язэпаў, Іліеў, Мататаў, Левіінаў, Мэлхіеў, Янаеў, Язэпаў, Мататыеў, Амосаў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагееў. Маатаў, Мататыеў, Сэмяіеў, Язэпаў, Юдаў, Ёананаў, Рысаеў, Зарававэлеў, Салатыілеў, Нірыеў, Мэлхіеў, Аддзіеў, Касамаў, ілмадамаў, Іраў, На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана; і Ён ёсьць раней за ўсё, і ўсё існуе Ім. І Ён ёсьць галава цела Царквы; Ён пачатак, першынец зь мёртвых, каб меў Ён ва ўсім першынства: бо заўгодна было Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната,
Выбор основного перевода