Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Быцьцё
Параллельные места
дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш. Хто паклаў меру ёй, калі ведаеш? альбо хто працягваў па ёй вяроўку? На чым умацаваны асновы яе, альбо хто паклаў кутні камень на ёй, пры ўсеагульнай радасьці ранішніх зорак, калі сыны Божыя ўсклікалі ад захапленьня? На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Богам. Яно было на пачатку ў Бога: усё празь Яго пачалося, і безь Яго нішто не пачалося з таго, што пачало быць. Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў, Альбо ў магіле будзе абвяшчацца ласка Твая, і праўда Твая — у месцы тленьня? Так кажа Гасподзь Бог, Які стварыў нябёсы і прастору іх, распрасьцёр зямлю з утворамі яе, дае дыханьне народу на ёй і дух тым, што ходзяць па ёй. Так кажа Гасподзь, Які адкупіў цябе і ўзгадаваў цябе ад нутра мацерынага: Я — Гасподзь, Які стварыў усё, адзін раскінуў нябёсы і Сваёю сілаю разаслаў зямлю, Бо так кажа Гасподзь, Які стварыў нябёсы, Ён — Бог, даў вобраз зямлі і зрабіў яе; Ён уцьвердзіў; не дарма стварыў яе, Ён зладзіў яе на жыхарства; Я — Гасподзь, і няма іншага. Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Ён, будучы Госпадам неба і зямлі, не ў рукатворных храмах жыве бо Ён стварыў усё, што на нябёсах і што на зямлі, бачнае і нябачнае: хай тое троны, хай тое дзяржавы, хай тое начальствы, хай тое ўлады, — усё Ім і для Яго створана; І: «у пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы — дзеля рук Тваіх; Вераю спазнаём, што вякі створаны словам Божым, так што зь нябачнага пайшло бачнае. Ты варты, Госпадзе, прыняць славу і гонар і сілу, бо Ты стварыў усё, і ўсё па Тваёй волі існуе і створана.
Выбор основного перевода