Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Дык чувайце ж, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Гасподзь ваш прыйдзе. Але гэта вы знаеце, што калі б ведаў гаспадар дома, у якую варту прыйдзе злодзей, дык чуваў бы і ня даў бы падкапаць дома свайго. бо самі вы дакладна ведаеце, што дзень Гасподні так прыйдзе, як злодзей уначы. Бо, калі будуць казаць: «мір і бясьпека», тады зьнянацку спасьцігне іх пагібель, як мука родамі спасьцігае цяжарную, і ня ўнікнуць. Але вы, браты, ня ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей; бо ўсе вы — сыны сьвятла і сыны дня: мы — ня сыны ночы, ні цемры. Дык вось, ня будзем спаць, як іншыя, а будзем чуваць і цьвярозіцца.
Выбор основного перевода