Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць; бо тады будзе вялікі смутак, якога ня было ад пачатку сьвету да сёньня, і ня будзе. Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя. Але калі спадзяёмся на тое, чаго ня бачым, тады чакаем цярпліва. А ўсё, што пісана было раней, напісана нам дзеля настаўленьня, каб мы цярплівасьцю і суцяшэньнем зь Пісаньняў захоўвалі надзею. Вас апанавала спакуса не якая, а чалавечая; і верны Бог, Які не дапусьціць, каб вас спакушалі звыш сілы, але пры спакушэньні дасьць і палёгку, каб вы маглі ператрываць. таго, прышэсьце якога, пасьля дзеяньня сатаны, будзе з усякаю сілаю і азнакамі і цудамі фальшывымі, калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас; Цярплівасьць патрэбна вам, каб, выканаўшы волю Божую, атрымаць абяцанае; Зь вялікай радасьцю прымайце, браты мае, калі ўпадаеце ў розныя выпрабаваньні, Дабрашчасны чалавек, які вытрывае выпрабаваньне, бо пасьля выпрабаваньня ён атрымае вянок жыцьця, які паабяцаў Гасподзь тым, хто любіць Яго. У выпрабаваньні ніхто хай ня кажа: «Бог мяне спакушае»; Бог бо не спакушаецца злом і сам не спакушае нікога, а кожны спакушаецца, калі ваблены і наджаны сваім пажаданьнем;
Выбор основного перевода