Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо заўгодна Сьвятому Духу і нам не ўскладаць на вас ніякага цяжару болей, апрача гэтага неабходнага: Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя, няўдзячныя, бязбожныя, няпрыязныя, непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра, здраднікі, нахабы, пыхліўцы, прыхільныя больш да раскошы, чым да Бога, з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя. Пазьбягай такіх. Да гэтакіх належаць тыя, якія лісьліва віжуюцца ў дамы і ачмураюць жанчын, што купаюцца ў грахах і ў юрлівасьці песьцяцца, заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да спазнаньня ісьціны. Як Яній і Ямврый супрацівіліся Майсею, так і гэтыя супрацівяцца ісьціне, людзі са зьвіхнёным розумам, невукі ў веры.
Выбор основного перевода