Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ня ўступай у спрымірэнства з жыхарамі зямлі той, каб, калі яны будуць блудадзеяць ідучы за багамі сваімі і прыносіць ахвяры багам сваім, не запрасілі і цябе, і ты не скаштаваў бы ахвяры іхняй; І жыў Ізраіль у Сітыме, і пачаў народ блудадзейнічаць з дочкамі Маава, і запрашалі яны народ да ахвяраваньня багам сваім, і еў народ і кланяўся багам іхнім. Мала было яму ўпадаць у грахі Ераваама, сына Наватавага; ён узяў сабе за жонку Езавэль, дачку Этваала, цара Сідонскага, і пачаў служыць Ваалу і пакланяцца яму; і ты зьнішчыш дом Ахава, гаспадара твайго, каб Мне адпомсьціць за кроў рабоў Маіх прарокаў і за кроў усіх рабоў Гасподніх, якія загінулі ад рукі Езавэлі; І калі ўбачыў Ёрам Іуя, дык сказаў: ці зь мірам Іуй? І сказаў ён: які мір пры любаблудстве Езавэлі, маці тваёй, і пры многіх яе чарадзействах? а напісаць ім, каб яны ўстрымаліся ад апаганенага ідаламі, ад распусты, ад душанага і крыві, і каб не рабілі іншым таго, чаго ня зычаць сабе:
Выбор основного перевода