Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3
Параллельные места
Тады адступяцца і вялікім сорамам пакрыюцца тыя, што спадзяюцца на ідалаў, што кажуць балванам: «вы — нашыя багі». Хто зрабіў бога і выліў ідала, што ня прыносіць ніякай карысьці? кажучы дрэву: »ты мой бацька«, і каменю: »ты нарадзіў мяне«; бо яны абярнуліся да мяне сьпінаю, а ня тварам; а ў час бедства свайго будуць казаць: »устань і выратуй нас!« Дзе ж багі твае, якіх ты зрабіў сабе? — хай яны ўстануць, калі могуць выратаваць цябе ў час бедства твайго; бо колькі ў цябе гарадоў, столькі і багоў у цябе, Юда. Усе да аднаго яны бязглуздыя і дурныя; пустое вучэньне — гэта дрэва. Вар'яцее кожны чалавек у сваім веданьні, сарамаціць сябе кожны гутнік балванам сваім, бо выплаўленае ім ёсьць мана, і няма ў ім духу. Бо ідалы гавораць пустое, і вяшчуны бачаць ілжывае і расказваюць сны ілжывыя; яны суцяшаюць пусткаю; таму яны бадзяюцца як авечкі, церпяць гароту, бо няма пастыра. Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, дык хадзілі да безгалосых ідалаў — так, быццам вялі вас.
Выбор основного перевода