Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
ня радуйся зямля Філістымская, што зламана жазло, якое біла цябе; бо з кораня зьмяінага выпаўзе асьпід, і плодам яго будзе лятучы дракон. Слова Госпада, якое было Ерамію пра Філістымлян, перш чым фараон разьбіў Газу. Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Газы і за чатыры не пашкадую яе, бо яны вывелі ўсіх у палон, каб аддаць іх Эдому. І пашлю агонь у сьцены Газы, — і зжарэ харомы яе. І зьнішчу жыхароў Азота і таго, які трымае жазло ў Аскалоне, і павярну руку Маю на Экрон, — і загіне рэшта Філістымлянаў, кажа Гасподзь Бог. Устань і малаці, дачка Сіёна; бо Я зраблю рог твой жалезным і капыты твае зраблю меднымі, — і скрышыш многія народы і прысьвеціш Госпаду здабыткі іхнія і багацці іхнія Ўладару ўсёй зямлі. Калі анёл Гасподні сказаў словы гэтыя ўсім сынам Ізраілевым, дык народ моцна загаласіў і заплакаў.
Выбор основного перевода