Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
дык Я дам вам дажджы ў свой час, і зямля дасьць парасьліны сваёй, і дрэвы польныя дадуць плод свой; Замест цярноўніку вырасьце кіпарыс; замест крапівы вырасьце мірт; і гэта будзе на славу Госпаду, на знак вечны, непарушны. За пасаромленьне вам будзе ўдвая; за паглумленьне яны будуць радавацца сваёй долі, бо ў зямлі сваёй удвая атрымаюць; весялосьць вечная будзе ў іх. І будзе ў той дзень, Я пачую, кажа Гасподзь, пачую неба, і яно пачуе зямлю, і зямля пачуе хлеб і віно і алей; а гэтыя пачуюць Ізрэель. Ня бойцеся, жывёлы, бо пашы пустыні дадуць росту траве, дрэва ўродзіць плод свой, смакоўніца і вінаградная лаза выявяць сваю сілу. Вось, настануць дні, кажа Гасподзь, калі араты застане яшчэ жняца, а той, таптальнік вінаграду, — сейбіта; і горы крынічыць будуць вінаградным сокам, і ўсе пагоркі пацякуць. Якраз таму неба і зачынілася і не дае вам расы, і зямля не дае сваіх утвораў.
Выбор основного перевода