Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Захарыя
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
Потым прывёў ён мяне назад да дзьвярэй храма, і вось, з-пад парога храма цячэ вада на ўсход: бо храм стаяў на ўсход, і вада цякла з-пад правага боку храма, па паўднёвы бок ахвярніка. І вывеў мяне паўночнаю брамаю, і вонкавай дарогай абвёў мяне да зьнешняе брамы, дарогаю, што на ўсход; і вось, вада цячэ па правы бок. Калі той муж пайшоў на ўсход, дык у руцэ трымаў шнурок, і адмерыў тысячу локцяў, і павёў мяне па вадзе; вады было па костачкі. І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне па вадзе; вады было па калені. І яшчэ адмерыў тысячу, і павёў мяне; вады было па паясьніцу. І яшчэ адмерыў тысячу, і ўжо тут быў такі паток, празь які я ня мог ісьці, бо вада была так высока, што трэба было плысьці, а пераходзіць нельга было гэты паток. І сказаў мне: бачыў, сыне чалавечы? і павёў мяне назад да берагу гэтага патоку. І калі я прыйшоў назад, і вось, на берагах патока многа было дрэў па той і па другі бок. І сказаў мне: гэтая вада цячэ ва ўсходні бок зямлі, сыдзе на раўніну і ўвойдзе ў мора: і воды яго зробяцца здаровымі. І таго, што прыйшоў з поўначы, выдалю ад вас і выганю ў зямлю бязводную і пустую, папярэдняе полчышча яго — у мора ўсходняе, а задняе — у мора заходняе, і пойдзе ад яго смурод і патыхне ад яго смуродам, бо ён шмат нарабіў ліха. Ісус сказаў ёй у адказ: калі б ты ведала дар Божы, і Хто кажа табе: дай Мне напіцца, — дык ты сама прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе вады жывое. І паказаў мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выплывала ад трона Бога і Ягняці.
Захарыя
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Выбор основного перевода