Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
У дні ягоныя пайшоў фараон Нэхаа, цар Егіпецкі, супроць цара Асірыйскага на раку Еўфрат. І выйшаў цар Ёсія насустрач яму, і той забіў яго ў Мэгідоне, калі ўбачыў яго. Але Ёсія не адхіліўся ад яго, а падрыхтаваўся, каб біцца зь ім, і не паслухаўся слоў Нэхаа ад аблічча Божага і выступіў на бітву на раўніну Мэгіда. І стрэлілі стралкі ў цара Ёсію, і сказаў цар слугам сваім, выведзіце мяне, бо я цяжка паранены. І зьвялі яго слугі з калясьніцы, і пасадзілі яго на другую павозку, якая была ў яго, і адвезлі яго ў Ерусалім. І памёр ён, і пахаваны ў магільніцах бацькоў сваіх. І ўся Юдэя і Ерусалім аплакалі Ёсію. Аплакаў Ёсію і Ерамія ў песьні жалобнай; і гаварылі ўсе сьпевакі і сьпявачкі пра Ёсію ў жалобных песнях сваіх, вядомых да сёньня, і перадалі іх на ўжытак у Ізраіля; і вось яны ўпісаны ў кнігу жалобных песняў.
Выбор основного перевода