Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Параллельные места
І станецца ў той дзень: Гасподзь зноў узьнясе руку Сваю, каб вярнуць Сабе рэшту народу Свайго, які застанецца ў Асура, і ў Егіпце, і ў Патросе, і ў Хусе, і ў Эламе, і ў Сэнаары, і ў Эмаце, і на выспах у моры. Бо руіны твае і пустыні твае і спустошаная зямля твая — будуць цяпер занадта цесныя жыхарам, і тыя, што глыталі цябе, адыдуць ад цябе. Дзеці, якія будуць у цябе пасьля страты ранейшых, скажуць уголас табе: «цеснае мне месца; саступі мне, каб я мог жыць». і вярну Ізраіля на пашу ягоную, і будзе ён пасьвіцца на Карміле і Васане, і душа яго насыціцца на гары Яфрэмавай і ў Галаадзе.
Выбор основного перевода