Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Юда
1
Параллельные места
Празь некаторы час Каін прынёс ад пладоў зямлі дар Госпаду; і Авель таксама прынёс ад першародных статку свайго і ад тлушчу іхняга. І прыхінуўся Гасподзь да Авеля і да дару ягонага; а да Каіна і да дару ягонага не прыхінуўся. Каін моцна засмуціўся, і панік твар ягоны. І сказаў Гасподзь Каіну: чаго ты засмуціўся? і чаго панік твар твой? калі робіш добрае, дык ці не падымаеш твару? а калі ня робіш добрага, дык пад дзьвярыма грэх ляжыць; ён вабіць цябе да сябе, але ты пануй над ім. І сказаў Каін Авелю, брату свайму: хадзем у поле. І калі яны былі ў полі, паўстаў Каін на Авеля, брата свайго, і забіў яго. Карэй, сын Ісаараў, сын Каатаў, сын Лявіін, і Датан і Авірон, сын Эліяваў, і Аўнан, сын Фалетаў, сыны Рувімавыя, паўсталі на Майсея, і зь імі з сыноў Ізраілевых дзьвесьце пяцьдзясят мужоў, правадыры супольства, якіх клічуць на сходы, людзі знакамітыя. І сабраліся супроць Майсея і Аарона і сказалі ім: годзе вам; усё супольства, усе сьвятыя, і сярод іх Гасподзь! чаму ж вы ставіце сябе вышэй народу Гасподняга? І сабраў супроць іх Карэй увесь хаўрус каля ўваходу ў скінію сходу. І зьявілася слава Гасподняя ўсяму супольству. І наказаў Гасподзь Майсею і Аарону, кажучы: аддзялецеся ад гурту гэтага, і Я зьнішчу іх у імгненьне. А яны ўпалі на абліччы свае і сказалі: Божа, Божа духаў усякай плоці! адзін чалавек зграшыў, і Ты гневаешся на ўсё супольства? І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: скажы супольству: адступеце з усіх бакоў ад жытлішча Карэевага, Датанавага і Авіронавага. І ўстаў Майсей і пайшоў да Датана і Авірона, і за імі пайшлі старэйшыны Ізраілевыя. І сказаў супольству: адыдзеце ад палатак грэшных людзей гэтых і не дакранайцеся ні да чога, што належыць ім, каб не загінуць вам ва ўсіх грахах іхніх. І адышлі яны з усіх бакоў ад жытлішча Карэя, Датана і Авірона; а Датан і Авірон выйшлі і стаялі каля дзьвярэй палатак сваіх з жонкамі сваімі і сынамі сваімі і з малымі дзецьмі сваімі. І сказаў Майсей: з гэтага даведаецеся, што Гасподзь паслаў мяне рабіць усе дзеі гэтыя, а не па сваёй самахоці я раблю гэта: калі яны памруць, як паміраюць усе людзі, і спасьцігне іх такая кара, як і ўсіх людзей, дык не Гасподзь паслаў мяне; а калі Гасподзь учыніць нязвычайнае, і зямля разьзявіць вусны свае і праглыне іх і ўсё, што ў іх, і яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзі гэтыя пагардзілі Госпадам. Толькі ён сказаў словы гэтыя, як расьселася зямля пад імі; і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і дамы іхнія, і ўсіх людзей Карэевых і ўсю маёмасьць; і сышлі яны з усім, што належала ім, жывыя ў апраметную, і накрыла іх зямля, і згінулі яны спасярод супольства. І ўсе Ізраільцяне, якія былі вакол іх, пабеглі пры іх енку, каб, казалі яны, і нас не праглынула зямля. І выйшаў агонь ад Госпада і зжэр тых дзвесьце пяцьдзясят мужоў, якія прынесьлі дымленьне. І пайшлі старэйшыны Маавіцкія і старэйшыны Мадыямскія, з дарункамі ў руках за чарадзейства, і пайшлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валакавыя. вось яны, з парады Валаамавай, былі сынам Ізраілевым прычынаю адступленьня ад Госпада дзеля дагоды Фэгору, за што і параза была ў супольстве Гасподнім; Ведай жа, што ў апошнія дні настануць часіны цяжкія. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, ганарыстыя, пыхлівыя, злоязыкія, бацькам непаслухмяныя, няўдзячныя, бязбожныя, няпрыязныя, непамяркоўныя, паклёпнікі, нястрымлівыя, жорсткія, зьнялюбныя да дабра, здраднікі, нахабы, пыхліўцы, прыхільныя больш да раскошы, чым да Бога, з выгляду богабаязныя, а да сілы Божай варожыя. Пазьбягай такіх. Да гэтакіх належаць тыя, якія лісьліва віжуюцца ў дамы і ачмураюць жанчын, што купаюцца ў грахах і ў юрлівасьці песьцяцца, заўсёды вучацца і ніколі ня могуць дайсьці да спазнаньня ісьціны. Як Яній і Ямврый супрацівіліся Майсею, так і гэтыя супрацівяцца ісьціне, людзі са зьвіхнёным розумам, невукі ў веры. пакінуўшы простую дарогу, яны заблудзіліся і пайшлі па сьлядах Валаама, сына Васоравага, які палюбіў плату несправядлівую, ня так, як Каін, які быў ад зламысьніка, і забіў брата свайго. А за што забіў яго? За тое, што дзеі ягоныя былі ліхія, а дзеі брата ягонага праведныя. Але маю крыху супроць цябе, бо ёсьць у цябе там такія, што трымаюцца вучэньня Валаама, які навучыў Валака ўвесьці ў спакусу сыноў Ізраілевых, каб яны елі ідалаахвярнае і любаблуднічалі.
Юда
1
Выбор основного перевода