Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і ўбачыў сярод нявопытных, угледзеў сярод маладых людзей неразумнага юнака, які пераходзіў плошчу паблізу вугла яе і ішоў па дарозе да дома яе, у сутоньні, а позьняй гадзіне, у начной цемры і ў змроку. І вось — насустрач яму жанчына ў строях распусьніцы, з хітрым сэрцам, узбуджаная і неапанаваная; ногі яе ня ступаюць у доме яе; то на вуліцы, то на плошчах і на кожным вугле яна ладзіць ловы. Яна схапіла яго, цалавала яго і бяз сораму ў твары сказала яму: «Мірная ахвяра ў мяне: сёньня я выканала абяцаньні мае; таму і выйшла насустрач табе, каб знайсьці цябе, і — знайшла цябе. Кілімамі ўслала я пасьцель маю, палатном каляровым Егіпецкім; спальню маю ўпахошчыла сьмірнаю, альясам і карынкаю. Зайдзі, будзем упівацца пяшчотамі да раніцы, каханьнем нацешымся; бо мужа дома няма; ён выправіўся ў далёкую дарогу; кашалёк срэбра ўзяў з сабою; дамоў вернецца да дня поўні месяца». Мноствам ласкавых слоў яна яго звабіла, мяккасьцю вуснаў сваіх авалодала ім. Ён адразу пайшоў за ёю, як вол ідзе ў разьніцу, як алень на стралу, пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно — пагібель яе. Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і зразумейце словы вуснаў маіх. Хай ня збочвае сэрца тваё на шляхі яе, ня блукай сьцежкамі яе; бо многіх яна параніла, і шмат дужых забіла яна: дом яе — дарога ў апраметную, якая вядзе ў сярэдзіну жытлішча сьмерці. Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх.
Выбор основного перевода