Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і калі Егіпцяне ўбачаць цябе, дык скажуць: гэта жонка яго; і зяб'юць мяне, а цябе пакінуць жывою; скажы ж, што ты мне сястра, каб мне добра было дзеля цябе, і каб жывая была душа мая празь цябе. Малітва Майсея, чалавека Божага. Госпадзе! Ты нам прыстанішча з роду ў род. Перш чым нарадзіліся горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад веку да веку Ты — Бог. Ты вяртаеш чалавека ў тло, і кажаш: вярнецеся, сыны чалавечыя! Бо прад вачыма Тваімі тысяча гадоў, як дзень учарашні, калі ён прыйшоў, як варта начная. Ты быццам паводкаю зносіш іх; яны — як сон, як трава, што раніцаю вырастае, раніцаю цьвіце і зелянее, увечары вяне і сохне; бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, і ад лютасьці Тваёй мы разгубленыя. Ты паклаў прад Сабою правіны нашыя і нашы тайноты ў сьвятло аблічча Твайго. Усе дні нашыя прайшлі ў гневе Тваім; мы трацім гады нашыя, нібы гук. Дзён гадоў нашых — семдзесят гадоў; а пры большай моцы восемдзесят гадоў; а самая лепшая іх пара — праца і хвароба, бо праходзяць хутка, і мы ляцім. Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго? Навучы нас так лічыць нашыя дні, каб нам мудрае сэрца набыць. Павярніся, Госпадзе! Дакуль? Умілажалься з рабоў Тваіх, раніцай насыці нас міласэрнасьцю Тваёю, і мы будзем радавацца і весяліцца ўсе дні нашыя. Разьвесялі нас за дні, калі Ты пабіваў нас, за леты, калі мы бачылі нягоды. Хай выявіцца на рабах Тваіх дзея Твая, і на сынах іхніх — слава Твая; Хто вядзе справу разумна, той знойдзе дабро, а хто спадзяецца на Госпада, той шчасны. Імя Госпада — моцная вежа: убягае ў яе праведнік, і ў бясьпецы. Дабраславёны чалавек, які спадзяецца на Госпада, і чыя надзея — Гасподзь. І хацеў яго забіць, але пабаяўся народу, бо яго ўважалі за прарока. Урэшце і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але дзеля фарысэяў не прызнаваліся, каб не адлучылі іх ад сынагогі; бо палюбілі больш славу чалавечую, чым славу Божую.
Выбор основного перевода