Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Калі ж будзе ў цябе ўбогі, хто-небудзь з братоў тваіх, у адным зь селішчаў тваіх на зямлі тваёй, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе, дык не ачэрсьцьві сэрца твайго і не затулі рукі тваёй перад зубожаным братам тваім, Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее. Міласэрны да беднага пазычае Госпаду; і Ён аддасьць яму за дабрачынства ягонае. Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць — і ня будзе пачуты. Пры гэтым (скажу): хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. як напісана: «рассыпаў, раздаў убогім; праўда ягоная трывае вавекі».
Выбор основного перевода