Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Харбона, адзін зь еўнухаў пры цары: вось дрэва, якое падрыхтаваў Аман Мардахэю, які гаварыў добрае цару, стаіць каля дома Амана, вышынёю ў пяцьдзясят локцяў. І сказаў цар: павесьце яго на ім. «не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой; Царскі гнеў — весьнік сьмерці; а мудры чалавек умілажальвае яго. У ясным позірку цара — жыцьцё, і ўпадабаньне ягонае — як воблака з позьнім дажджом. Пагроза царовая — нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе. Улекую адпадзеньне іхняе, палюблю іх паводле ўпадабаньня; бо гнеў Мой адвярнуўся ад іх. бо начальнік ёсьць Божы слуга, табе на дабро. А калі робіш зло, бойся, бо ён нездарма трымае меч: ён — Божы слуга, які помсьціць і карае таго, хто ўчыняе ліхое.
Выбор основного перевода