Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў Майсей усяму супольству сыноў Ізраілевых: вось тое слова, што наказаў Гасподзь, кажучы: І кожны з вас мудры сэрцам няхай прыйдзе і зробіць усё, што загадаў Гасподзь: скінію і покрыва яе і века яе, гакі і брусы яе, жэрдкі яе, слупы яе і падножжы яе, каўчэг і жэрдкі яго, века і заслону для загароды, стол і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, і ахвярныя хлябы, і сьвяцільні для асьвятленьня з прыладамі яго, і лампады яго і алей для асьвятленьня, і ахвярнік для дымленьняў і жэрдкі яго, і алей памазаньня, і духмяныя дымленьні, і заслону на ўваходзе ў скінію, ахвярнік цэласпаленьня і рашотку медную для яго, і жэрдкі яго і ўсе прылады яго, умывальнік і падножжа яго, заслоны двара, слупы яго і падножжы іх і заслону на ўваходзе ў двор, калы скініі і калы двара і вяроўкі іх, вопратку службовую на служэньне ў сьвятыні і сьвяшчэнную вопратку Аарону сьвятару і вопратку сынам ягоным дзеля набажэнства.
Выбор основного перевода