Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго; і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач, і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; а на тыльным баку скініі на захад зрабі шэсьць брусоў і два брусы зрабі на вуглы скініі на заходні бок; яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць; і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус. І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад; а ўнутраная жэрдка будзе праходзіць па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога: а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам. І пастаў скінію паводле ўзору, які паказаў табе на гары. І зрабі заслону з блакітнай, пурпуровай і чырванёнай воўны і суканага вісону; умелай працаю павінны быць зроблены на ёй херувімы; і павесь яе на чатырох слупах зь сітыму, абкладзеных золатам, з залатымі гачыкамі, на чатырох падножжах срэбраных; і сорак срэбраных падножжаў зрабіў пад дваццаць брусоў: па два падножжы пад адзін брус на два асьцюкі яго, і два падножжы пад другі брус на два асьцюкі яго; і для другога боку скініі, на поўнач, зрабіў дваццаць брусоў і сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; а на задні бок скініі, на захад, зрабіў шэсьць брусоў, і два брусы зрабіў на кут у скініі на тыльны бок; і былі яны злучаныя знізу і злучаныя ўгары ў адным колцы: так зрабіў ён зь імі абодвума на абодвух кутах; і было восем брусоў і срэбраных падножжаў шаснаццаць, па два падножжы пад кожны брус.
Выбор основного перевода