Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І зрабі брусы для скініі з дрэва сітым, каб яны стаялі: даўжынёю ў дзесяць локцяў брус, і паўтара локця кожнаму брусу шырыня; у кожным брусе па дзьве восьці, адну насупраць другое: так зрабі на ўсіх брусах скініі. Так зрабі брусы ў скінію: дваццаць брусоў на паўднёвы бок на поўдзень, і пад дваццаць брусоў зрабі сорак срэбраных падножжаў: два падножжы пад адзін брус на дзьве восьці яго, і два падножжы пад другі брус на дзьве восьці яго; і дваццаць брусоў на другі бок на поўнач, і на іх сорак падножжаў срэбраных: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус; а на тыльным баку скініі на захад зрабі шэсьць брусоў і два брусы зрабі на вуглы скініі на заходні бок; яны павінны быць злучаны ўнізе і злучаны ўгары да аднаго колца: так мае быць зь імі абодвума: на абодва вуглы хай яны будуць; і так будзе восем брусоў, для іх срэбраных падножжаў шаснаццаць: два падножжы пад адзін брус, і два падножжы пад другі брус. І зрабі жэрдзі з дрэва сітым, пяць жэрдак для брусоў аднаго боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў другога боку скініі, і пяць жэрдак для брусоў тыльнага боку за скініяй, на захад; а ўнутраная жэрдка будзе праходзіць па сярэдзіне брусоў ад аднаго канца да другога: а брусы абкладзі золатам, і колцы, для ўкладваньня жэрдак, зрабі з золата, і жэрдкі абкладзі золатам.
Выбор основного перевода