Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бойцеся кожны маці сваёй і бацькі свайго і суботы Мае шануйце. Я Гасподзь, Бог ваш. Бо Бог запаведаў, сказаўшы: шануй бацьку і маці; і: хто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ. шануй бацьку і маці; і: любі блізкага твайго, як самога сябе. Бо Майсей сказаў: «шануй бацьку свайго і маці сваюё; і: ёхто ліхасловіць бацьку альбо маці, сьмерцю хай памрэ». Шануй бацьку твайго і маці — гэта першая запаведзь з абяцаньнем: «Хай будзе табе добра, і будзеш доўга жыць на зямлі». Кажа Яму: якіх? А Ісус сказаў: не забівай; ня чыні пералюбу; ня крадзь; ня сьведчы ілжыва; Бо запаведзі: не распусьнічай, не забівай, ня крадзь, ня сьведчы ілжыва, не зажадай чужога, і ўсе іншыя ляжаць у гэтым слове: любі блізкага твайго, як самога сябе.
Выбор основного перевода