Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І сказаў ім Майсей: пастойце, я паслухаю, што загадае пра вас Гасподзь. Калі ў тваім судзе цяжка будзе табе рассудзіць паміж крывёю і крывёю, паміж судом і судом, паміж пабоямі і пабоямі, і будуць нязгодныя меркаваньні ў варотах тваіх, дык устань і ідзі на месца, якое выбера Гасподзь, Бог твой, і прыйдзі да сьвятароў лявітаў і да судзьдзі, які будзе ў тыя дні, і спытайся ў іх, і яны скажуць табе, як рассудзіць; і зрабі паводле слова, якое яны скажуць табе, на тым месцы, якое выбера Гасподзь, і пастарайся выканаць усё, чаму яны навучаць цябе; паводле закона, якому яны навучаць цябе, і паводле вызначэньня, якое яны скажуць табе, зрабі і ня ўхіляйся ні направа, ні налева ад таго, што яны скажуць табе. А хто зробіць так дзёрзка, што не паслухаецца сьвятара, які стаіць там на служэньні прад Госпадам, Богам тваім, альбо судзьдзі, той павінен памерці, — і так вынішчы зло зь Ізраіля; і ўвесь народ пачуе і збаіцца, і ня будзе болей паводзіцца дзёрзка.
Выбор основного перевода