Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Ён сказаў: заўтра. Майсей адказваў: будзе паводле слова твайго, каб ты ўведаў, што няма нікога, як Гасподзь Бог наш; Уладару Госпадзе, Ты пачаў паказваць рабу Твайму веліч Тваю і моцную руку Тваю; бо які бог ёсьць на небе, альбо на зямлі, які мог бы чыніць такія дзеі, як Твае, і з магутнасьцю такою, як Твая? Па ўсім вялікі Ты, Госпадзе мой, Госпадзе! бо няма падобнага на Цябе і няма Бога, апрача Цябе, па ўсім, што чулі мы на свае вушы. і сказаў: Госпадзе, Божа Ізраілеў! няма падобнага Табе Бога на нябёсах угары і на зямлі ўнізе; Ты захоўваеш запавет і літасьць да рабоў Тваіх, якія ходзяць прад Табою ўсім сэрцам сваім. І да старасьці, і да сівізны не пакінь мяне, Божа, пакуль не абвяшчу Тваю сілу гэтаму роду і ўсім будучым магутнасьць Тваю. Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё. І клікалі адзін аднаму і казалі: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! уся зямля поўная славы Ягонай! Няма падобнага да Цябе, Госпадзе! Ты вялікі, і імя Тваё вялікае магутнасьцю. І кожная з чатырох жывых істотаў мела па шэсьць крылаў абапал, а ўсярэдзіне яны поўныя вачэй; і ні ўдзень ані ўночы ня маюць спакою, заклікаючы: «Сьвяты, сьвяты, сьвяты Гасподзь Бог Усеўладны, Які быў, ёсьць і прыйдзе».
Выбор основного перевода