Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
Калі ж закончацца дні твае, і ты спачнеш з бацькамі тваімі, дык Я пастаўлю пасьля цябе семя тваё, якое пойдзе са сьцёгнаў тваіх, і ўмацую царства ягонае. І будзе непахісны дом твой і царства тваё навек прад абліччам Маім, і трон твой стаяцьме вечна. каб Гасподзь выканаў слова Сваё, якое Ён сказаў пра мяне, кажучы: калі сыны твае будуць сачыць за шляхамі сваімі, каб хадзіць прад Мною ў ісьціне ад усяго сэрца свайго і ад усёй душы сваёй, дык не перавядзецца муж ад цябе на троне Ізраілевым. вось, ты будуеш храм: калі ты будзеш трымацца статутаў Маіх і рабіць паводле пастановаў Маіх і захоўваць усе запаведзі Мае, чынячы паводле іх, дык Я спраўджу на табе слова Маё, якое Я сказаў Давіду, бацьку твайму, Ён пабудуе дом імю Майму, і ён будзе Мне сынам, а Я яму бацькам, і ўцьверджу трон царства яго над Ізраілем навечна.
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода