Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
Увесь народ, які застаўся ад Амарэяў, Хэтэяў, Фэрэзэяў, Эвэяў, Евусэяў, якія былі ня з сыноў Ізраілевых, дзяцей іхніх, якія засталіся пасьля іх на замлі, якіх сыны Ізраілевыя не маглі вынішчыць, Саламон зрабіў аброчнымі працаўнікамі да сёньня. А сыноў Ізраілевых Саламон не рабіў работнікамі, але яны былі ягонымі воінамі, ягонымі слугамі, ягонымі вяльможамі, ягонымі ваеначальнікамі і правадырамі ягоных калясьніц і ягоных вершнікаў. І палічыў Саламон усіх прыбылых, якія былі ў зямлі Ізраілевай, пасьля пералічэньня, зробленага Давідам, бацькам ягоным, — і знайшлося іх сто пяцьдзясят тры тысячы шасьцьсот. І зрабіў ён зь іх семдзесят тысяч насільшчыкаў і восемдзесят тысяч каменячосаў на горах і тры тысячы шасьцьсот наглядчыкаў, каб яны пануквалі народ да працы.
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода