Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Трэйцяя Царстваў
Параллельные места
І сказала раба твая: хай будзе слова гаспадара майго цара ўцехаю мне, бо гаспадар мой цар, як анёл Божы, і можа выслухаць і добрае і благое. І Гасподзь Бог твой будзе з табою. На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; хай ня буду вавек пасаромлены. Праўдай Тваёй мяне вызвалі і выбаві; прыхілі вуха Тваё да мяне, і ўратуй мяне. калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму; калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб: тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога. Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго — веды і розум; Ён дае праведным выратаваньне; Ён — шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць. Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх. Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра. Калі ж каму-небудзь з вас не хапае мудрасьці, хай просіць у Бога, Які дае ўсім проста і без дакораў, — і дасца яму.
Трэйцяя Царстваў
Выбор основного перевода