Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Застаецца гэта зямля: усе акругі Філістымскія і ўся зямля Гесурская. Ад Сіхора, што перад Егіптам, да межаў Экрона на поўнач, лічацца Ерыхонскімі пяць валадароў Філістымскіх: Газскі, Азоцкі, Аскалонскі, Гэцкі, Экронскі і Авэйскі, а на поўдзень уся зямля Ханаанская ад Мэары Сідонскай да Афэка, да межаў Амарэйскіх, таксама зямля Геўла і ўвесь Ліван на ўсход сонца ад Ваал-Гада, каля гары Эрмона, да ўваходу ў Эмат. Усіх горных жыхароў ад Лівана да Місрэфот-Маіма, усіх Сіданянаў Я праганяю ад аблічча сыноў Ізраілевых. Падзялі ж яе надзел Ізраілю, як Я загадаў табе: падзялі зямлю гэтую ў надзел дзевяці плямёнам і палавіне калена Манасіінага.
Выбор основного перевода