Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І вось жытлішчы іхнія па селішчах іхніх у межах іх: сынам Аарона з племені Каатава, бо жэрабя выпала ім, далі Хэўрон, у зямлі Юдавай, і прадмесьці яго вакол яго; а палі гэтага горада і сёлы яго аддалі Халеву, сыну Ефаніінаму. Сынам Аарона далі таксама гарады сховішчаў: Хэўрон і Ліўну зь іх прадмесьцямі, Ятыр і Эштэмоа і прамесьці яго, і Хілен і прадмесьці яго, Давір і прадмесьці яго, і Ашан і прадмесьці яго, Вэтсаміс і прадмесьці яго, а ад калена Веньямінавага — Геву і прадмесьці яе, і Алэмэт і прадмесьці яго, і Анатот і прадмесьці яго: усіх гарадоў іх у плямёнах іхніх трынаццаць гарадоў. Але Майсей сказаў народу: ня бойцеся, стойце — і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце вавек; Гасподзь будзе змагацца за вас, і вы будзьце спакойныя. І сказаў Гасподзь Майсею: чаго ты крычыш да Мяне? скажы сынам Ізраілевым, каб яны ішлі; І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон. І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых. І выдзелілі Кедэс у Галілеі на гары Нэфталімавай, Сіхем на гары Яфрэмавай, і Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, на гары Юдавай;
Выбор основного перевода