Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І будуць у вас гарады гэтыя сховішчам ад помсьніка, каб ня быў забіты забойца, перш чым ён стане перад супольствам на суд. дык супольства павінна рассудзіць забойцу і помсьніка за кроў паводле гэтых пастановаў; і павінна супольства ўратаваць забойцу ад рукі помсьніка за кроў, і павінна вярнуць яго супольства ў горад сховішча ягонага, куды ён уцёк, каб ён жыў там да сьмерці вялікага сьвятара, які памазаны сьвяшчэнным алеем. Калі ж забойца выйдзе за мяжу горада-сховішча, у які ён уцёк, і знойдзе яго помсьнік за кроў па-за межамі горада схову ягонага, і забэе забойцу гэтага помсьнік за кроў, дык ня будзе на ім віны праліцьця крыві. Бо той павінен быў жыць у горадзе схову свайго да сьмерці вялікага сьвятара; а пасьля сьмерці вялікага сьвятара павінен быў вярнуцца забойца ў зямлю валоданьня свайго. Хай будзе гэта ў вас устаноўлена законам у роды вашыя, ва ўсіх селішчах вашых. Калі хто забэе чалавека, дык забойцу трэба забіць па словах сьведак; але аднаго сьведкі недастаткова, каб засудзіць на сьмерць. Не бярэце выкупу за душу ўбойцы, які заслужыў сьмерці, ён сьмерцю памрэ. І не бярэце адкупу за таго, хто ўцёк у горад схову, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй да сьмерці вялікага сьвятара. Не апаганьвайце зямлі, на якой вы будзеце жыць; бо кроў апаганьвае зямлю, і зямля ня йнакш ачышчаецца ад пралітай на ёй крыві, як крывёю таго, хто праліў яе. Нельга апаганьваць зямлю, на якой вы жывяце, сярод якое жыву Я; бо Я Гасподзь жыву сярод сыноў Ізраілевых.
Выбор основного перевода