Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Ісус Нав
Параллельные места
У гэты дзень заключыў Гасподзь запавет з Абрамам, сказаўшы: нашчадкам тваім даю Я зямлю гэтую, ад ракі Егіпецкай да вялікай ракі, ракі Еўфрат: Правяду межы твае ад мора Чэрмнага да мора Філістымскага і ад пустыні да ракі, бо перадам у рукі вашыя жыхароў гэтай зямлі, і прагоніш іх ад твару твайго; паўднёвы бок будзе ў вас ад пустыні Сін, каля Эдома, і пойдзе ў вас паўднёвая мяжа ад канца Салёнага мора з усходу, і пойдзе мяжа на поўдзень да ўзвышша Акравіма і пойдзе праз Сін, і будуць выступы яе на поўдзень да Кадэс-Варні, адтуль пойдзе да Гацар-Адара і пройдзе праз Ацмон; ад Ацмона пойдзе мяжа да патока Егіпецкага, і будуць выступы яе да мора; а мяжою заходняю будзе ў вас вялікае мора: гэта будзе ў вас мяжа на захад; а на поўнач будзе ў вас мяжа: ад вялікага мора правядзеце яе да гары Ор, ад гары Ор правядзеце да Эмата, і будуць выступы мяжы да Цэдада; адтуль пойдзе мяжа да Цыфрона, і выступы яе будуць да Гацар-Энана: гэта будзе ў вас мяжа паўночная; мяжу ўсходнюю правядзеце сабе ад Гацар-Энана да Шэфама, ад Шэфама пойдзе мяжа да Рыблы, з усходняга боку Аіна, потым пойдзе мяжа і кранецца берагоў мора Кінэрэт з усходняга боку; і пойдзе мяжа да Ярдана, і будуць выступы яе да Салёнага мора. Гэта будзе мяжа ваша ў межах яе з усіх бакоў.
Ісус Нав
Выбор основного перевода