Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
І пабіў Факей, сын Рэмаліін, Юдэяў сто дваццаць тысяч за адзін дзень, людзей ваяўнічых, бо яны пакінулі Госпада Бога бацькоў сваіх. А Зіхрый, асілак зь Яфрэмлянаў, забіў Маасэю, сына цара, і Азрыкама, начальніка над палацам, і Элкану, другога пасьля цара. І ўзялі сыны Ізраілевыя ў палон у братоў сваіх, Юдэяў, дзьвесьце тысяч жонак, сыноў і дочак; таксама і мноства здабычы набралі ў іх, і адправілі здабычу ў Самарыю. Там быў прарок Гасподні, імя яго Адэд. Ён выйшаў перад аблічча войска, якое ішло ў Самарыю, і сказаў ім: вось Гасподзь Бог бацькоў вашых, у гневе на Юдэяў, перадаў іх у руку вашу, і вы пабілі іх з такой лютасьцю, якая дайшла да нябёсаў. Сірыянаў з усходу, а Філістымлянаў з захаду; і будуць яны жэрці Ізраіля на поўную пашчу. Пры гэтым не адкасьнецца гнеў Яго, і рука Яго яшчэ прасьцёртая. І спыніцца зайздрасьць Яфрэмавая, і супраціўцы Юды будуць вынішчаны. Яфрэм ня будзе зайздросьціць Юду, і Юда ня будзе ўціскаць Яфрэма. Калі ж паміж сабою грызяцеся і ясьце адно аднаго, дык глядзеце, каб не панішчылі вы адно аднаго.
Выбор основного перевода