Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо як жонку, пакінутую і скрушлівую духам, заклікае цябе Гасподзь, і як жонку маладосьці, якая была адкінутая, кажа Бог твой. На кароткі час Я пакінуў цябе, але зь вялікаю літасьцю прыму цябе. Замест таго, што ты быў пакінуты і зьненавіджаны, так што ніхто не праходзіў празь цябе, — Я зраблю цябе веліччу навекі, радасьцю ў роды родаў. Вярнецеся, дзеці-адступнікі, кажа Гасподзь, бо Я спалучыўся з вамі, і вазьму вас па адным з горада, па два зь племя, і прывяду вас на Сіён. І буду радавацца за іх, творачы ім дабро, і пасаджу іх на зямлі гэтай цьвёрда — ад усяго сэрца Майго і ад усёй душы Маёй. Але будзе лік сыноў Ізраілевых як пясок марскі, якога нельга ні вымераць, ні палічыць; і там, дзе казалі ім: вы ня Мой народ, будуць казаць ім: вы сыны Бога жывога. І будзе ў той дзень, Я пачую, кажа Гасподзь, пачую неба, і яно пачуе зямлю, І шчаснымі называцьмуць вас усе народы, бо вы будзеце зямлёю бажавольнаю, кажа Гасподзь Саваоф. колісь не народ, а сёньня народ Божы; колісь непамілаваныя, а сёньня памілаваныя.
Выбор основного перевода