Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Так, сьвятло ў беззаконнага патухне, і не застанецца іскры ад агню ягонага. Зацьміцца сьвятло ў намёце ягоным, і сьвяцільня ягоная патухне над ім. Скароцяцца крокі магутнасьці ягонай, і скіне яго ўласны намысел ягоны, бо ён улезе ў сетку сваімі нагамі і па нератах хадзіць будзе. Пятля зашмаргне нагу ягоную, і грабежнік зловіць яго. Непрыкметна раскладзены на зямлі сілкі на яго і пасткі на дарозе. З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды. Зьмізарнее ад голаду сіла яго, і пагібель гатовая збоку ў яго. Зьесьць чэлесы цела ягонага, зьесьць чэлесы ягоныя першынец сьмерці. Выгнана будзе з намёта ягонага надзея ягоная, і гэта апусьціць яго да цара жахаў. раз'юшаныя марскія хвалі, што з шумавіньнем выкідаюць сваю брыду, зоркі вандроўныя, якіх трымае морак цемрыва навекі.
Выбор основного перевода