Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Бо ідзе дзень Госпада Саваофа на ўсё ганарыстае і пыхлівае і на ўсё ўзьнесенае, — і яно будзе прыніжана, і на ўсе кедры Ліванскія, высокія і выносныя, і на ўсе дубы Васанскія, і на ўсе высокія горы, і на ўсе пагоркі, якія ўзвышаюцца, і на ўсякую вежу высокую, і на ўсякі моцны мур, і на ўсе караблі Тарсіскія, і на ўсе панадныя акрасы іхнія. Які бездані кажа: »ссохні!« і рэкі твае Я высушу, Чаму, калі Я прыходзіў, нікога ня было, і калі Я клікаў, ніхто не азываўся? Хіба рука Мая кароткая стала, каб выбаўляць, альбо няма сілы ўва Мне, каб ратаваць? Вось, грозьбаю Маёю Я высушваю мора, ператвараю рэкі ў пустыню; рыбы ў іх гніюць ад нястачы вады і паміраюць ад смагі.
Выбор основного перевода