Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
Хіба ты ня чуў, што Я здаўна зрабіў гэта, у даўнія дні наканаваў гэта, а сёньня выканаў тым, што ты спусташаеш умацаваныя гарады, ператвараючы ў груды развалін? Гарады Араэрскія будуць пакінуты, — застануцца пад статкі, якія адпачывацьмуць там, і ня будзе каму іх палохаць. У той дзень умацаваныя гарады ягоныя будуць, як мясьціны ў лясах і на вяршынях гор, пакінутыя перад сынамі Ізраіля, — і ўсё запусьцеецца. Разбураны апусьцелы горад, усе дамы замкнутыя, нельга ўвайсьці. На зямлі народу майго будуць расьці церне і бадзякі, гэтак сама і на ўсіх дамах радасьці ў разьвяселеным горадзе; бо харомы будуць пакінутыя; шумны горад будзе пакінуты; Афэл і вежа заўсёды будуць служыць замест пячораў, прытулкам дзікім аслам і напасьвеным статкам, дык з домам гэтым Я зраблю тое самае, што — зь Сіломам, і горад гэты аддам на праклён усім народам зямлі. «Міхей Марастыцянін прарочыў у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і сказаў усяму народу Юдэйскаму: так кажа Гасподзь Саваоф: Сіён будзе ўзараны, як поле, і Ерусалім зробіцца грудаю развалінаў, і гара дома гэтага — лясістым пагоркам.
Выбор основного перевода