Выбор основного перевода
Открыть комментарий или сравнить с другим переводом
Выбор книги основного перевода
Параллельные места
няхай прынясуць горы мір людзям і пагоркі праўду; няхай судзіць убогіх народу, няхай выратуе сыноў убогага, і суйме прыгнятальніка, — і будуць баяцца Цябе, пакуль будуць сонца і месяц, у роды родаў. Ён сыдзе, як дождж на скошаны луг, як кроплі, што арашаюць зямлю; У дні ягоныя праведнік будзе цьвісьці, і будзе вялікі спакой, пакуль ня спыніцца месяц: ён будзе валадарыць ад мора да мора і ад ракі да краёў зямлі; упадуць перад ім жыхары пустыняў, і ворагі ягоныя будуць лізаць пыл; цары Тарсіса і выспаў даніну яму паднясуць; цары Аравіі і Савы дары паднясуць; і паклоняцца яму ўсе цары; усе народы служыцьмуць яму; і цытра і лютня, тымпан і жалейка, і віно на банкетах іхніх; а на дзеі Госпада не зважаюць яны, і пра чыны рук Ягоных ня думаюць. І Гасподзь, Гасподзь Саваоф, заклікае вас у гэты дзень плакаць і бедаваць, і пастрыгчы валасы і вярэтаю аперазацца. Але вось, весялосьць і радасьць! Колюць валоў, і рэжуць авечак; ядуць мяса, і п'юць віно: «будзем есьці і піць, бо заўтра памрэм!» Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая! І Айцец, Які паслаў Мяне, сам засьведчыў пра Мяне. А вы ні голасу Ягонага ніколі ня чулі, ні аблічча Ягонага ня бачылі, і ня маеце слова Ягонага, каб яно былося ў вас, бо ня верыце вы Таму, Каго Ён паслаў. а Ірад, пашукаўшы яго і не знайшоўшы, судзіў вартавых і загадаў пакараць іх сьмерцю; потым ён выправіўся зь Юдэеі ў Кесарыю і там заставаўся. Альбо пагарджаеш багацьцем даброці, лагоднасьці і вялікай цярплівасьці Божай, не разумеючы, што даброць Божая вядзе цябе да пакаяньня?
Выбор основного перевода